Здароўе і спорт

Кубак Салея: першы фінальны матч паміж «Гомелем» і «Нёманам» завяршыўся нічыёй. Лёс трафея вырашыцца ў Гродне

У Гомелі ў аўторак 5 снежня адбыўся першы фінальны матч Кубка Салея паміж «Гомелем» і «Нёманам». Сустрэча скончылася баявой нічыёй 2:2. Такiм чынам лёс трафея другога па значнасці хакейнага турніру ў Беларусі будзе вырашаны ў другiм фінальным матчы ў Гродне.

Матч у Гомелі атрымаўся цікавым, з багаццем барацьбы і мноствам кідкоў. І выніковы лік на табло — найлепшы вынік для абедзвюх каманд, які мог быць у матчы.

У першым перыядзе гаспадары выйшлі агрэсіўней і выніковей, што і адбілася на лiку. Адзіную шайбу ў гэтай дваццаціхвілiнцы пасля выдалення Пасюта забіў на 7-й хвіліне гулец «Гомеля» Саламонаў.

З пачаткам другой дваццаціхвілінкі «Гомель» працягвае гуляць у актыўны хакей і падвойвае сваю перавагу на 23-й хвіліне пры дапамозе Волчака. Але нядоўга радаваліся гаспадары: гродзенцы праз 2 хвіліны здолелі хутка адыграць адну шайбу. Гульцы «Нёмана» вымусілi памыліцца гаспадароў і Рэмезаў скарыстаўся сваiм шанцам i адправіў шайбу ў вароты супернiка. А праз 15 секунд гродзенцы наогул выраўноўваюць лiк у матчы, дзякучы дакладнаму кiдку Кліменкі.

Трэці перыяд каманды правялі на роўных з мноствам небяспечных кідкоў, але вось вызначыцца больш нікому не ўдалося. У выніку суддзя зафіксаваў баявую нічыю.

«Гомель» — «Нёман» 2:2 (1:0, 1:2, 0:0)

галы:
06:59 1:0 — Саламонаў (Мусіенка, Дурноў)
22:05 2:0 — Волчак (Несцераў, Равенка)
24:20 2:1 — Рэмезаў (Ляўша)
24:35 2:2 — Кліменка (Багданоўскі, Жыдкіх)

Другi фiнальны матч, якi вырашыць лёс Кубка Салея, пройдзе ў Гродне 20 снежня.

Варта адзначыць, што «Гомель» з’яўляецца чатырохразовым уладальнікам Кубка Беларусі (Салея), «Нёман» двойчы станавіўся пераможцам другога па значнасці хакейнага турніру ў краіне.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024