«Выцягнула з BMW пасажырку, наведвала ў бальніцы». Выратавальнікі узнагародзілі дзяўчыну, якая дапамагла пацярпелым у аварыі на Курчатава

Выратавальнікі Гродзенскага МНС падчас акцыі ў Old City ва ўрачыстай абстаноўцы падзякавалі гарадзенцы Алесі Янчылік за актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматныя і рашучыя дзеянні па аказанні першай дапамогі пацярпелым у ДТЗ, якое адбылося 22 лістапада на вуліцы Курчатава ў Гродне.

Дзяўчына, якая стала сведкай сур’ёзнай аварыі, выцягнула з BMW пасажырку, паспрабавала дастаць і кіроўцу, але ён быў заблакаваны. Менавіта Алеся выбегла на дарогу, дзе спыніла машыну «Хуткай дапамогі», якая выпадкова праязджала побач. Медыкі паспелі паставіць кропельніцу мужчыну да прыбыцця ратавальнікаў. Гэта выратавала жыццё маладому чалавеку, які мог загінуць ад кровастраты, піша AutoGrodno.by.

[irp posts="40 721″ name="Ізноў Курчатава: у Гродне пад коламі машыны апынулася 12-гадовая дзяўчынка"]

[irp posts="40 839″ name=" Я бегаю, крычу «дапамажыце», а яны проста стаяць і здымаюць": падрабязнасці ДТЗ на Курчатава"]

Актыўная пазіцыя дзяўчыны не абмежавалася толькі дапамогай у ДТЗ. Як распавёў адзін з сяброў Змітра, кіроўцы BMW, Алеся наведала пару і ў бальніцы.

Фотаздымкі mchs.gov.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024