Ці будзе працаваць Паўднёвы рынак 2 студзеня?

Частка прадпрымальнікаў выйдзе на працу 2 студзеня 2018 года, хаця ў краіне ў гэты дзень абвешчаны выходны.

Большасць прадпрымальнікаў Паўднёвыга рынка вырашыла адпачываць у другі дзень новага года, аднак частка ўсё роўна выйдзе на працу. Таму рынак афіцыйна будзе працаваць, паведаміў старшыня савета прадпрымальнікаў Паўднёвага рынка Андрэй Шасцерыкоў.

[irp posts="42 592″ name="Тры вырашальныя змены: што выцісне прадпрымальнікаў з рынку ў 2018 годзе?"]

- Працаваць або не — няхай кожны вырашае сам. Але арэнду і аплачаны падатак ніхто не верне, - прыводзіць аргумент за працу прадпрымальніца Валянціна.

— Штогод 2 студзеня рынкі працавалі. Навошта выдумляць? — даводзіць бізнесовец Валер.

Ці выйдуць на працу ў другі дзень святаў гандляры Цэнтральнага рынка, высветліць пакуль не атрымалася.

[irp posts="41 971″ name="Другога студзеня будзем адпачываць: Саўмін зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён на 2018 год"]

Нагадаем, згодна пастанове Савета Міністраў шэраг працоўных дзён новага года перанесеныя:

замест аўторка 2 студзеня адпрацуем у суботу 20 студзеня,

замест пятніцы 9 сакавіка — у суботу 3 сакавіка,

замест панядзелка 16 красавіка — у суботу 14 красавіка,

замест панядзелка 2 ліпеня — у суботу 7 ліпеня,

замест панядзелка 24 снежня — у суботу 29 снежня.

Аднак кожная арганізацыя можа прыняць свой графік працы, які б не супярэчыў заканадаўству.

[irp posts="42 235″ name="На навагоднія святы адменяць некалькі міжнародных рэйсаў - на Беласток, Варшаву, Друскенікі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024