Мост паміж Старым і Новым замкамі ўзмацняюць, каб у будучыні па ім магла праехаць гружаная будаўнічая тэхніка. Робіцца гэта для таго, каб ціск на мосце ішоў строга на апоры — калоны. Узмацненне часовае — на час рэканструкцыі.
Сёння ніхто з будаўнікаў не дае гарантыю, што стары мост вытрымае гружаную тэхніку. Таму было прынята рашэнне ўзмацніць канструкцыю. Усяго плануецца ўкласці на мост больш за 100 тон бетону — плiты i раствор.
Спецыяльна для наведвальнікаў музею, які працягвае працаваць у замку, быў збудаваны часовы пешаходны мост.
Сам замкавы мост быў пабудаваны ў 17 стагоддзі і дайшоў ён да нашых дзён з невялікімі перабудовамі.
Рэканструкцыя Старога замка пачалася ў верасні 2017 года. За аснову ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя, аўтарства якога прыпісваюць італьянскаму архітэктару Санці Гучы 1580-х гадоў. Праектам рэканструкцыі займаўся мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў. Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.