Горад

Апарт-гатэль на Малой Траецкай адкрыецца ў пачатку 2018 года

Рэканструкцыя старога дома на Малой Траецкай, 13 ужо скончана. Два паверхі будынка гатовыя і стаяць з мэбляй, а на трэцім паверсе завяршаецца рамонт. У пачатку студзеня 2018 новы апарт-гатэль у цэнтры Гродна зможа прыняць першых наведвальнікаў.

Рэканструкцыя будынка 1875 года на ціхай вуліцы Малой Траецкай доўжылася з вясны 2016 года. Заказчыкам выступаў мясцовы бізнесовец Валерый Грытчанко, уладальнік гасцініцы «Славія» і апарт-гатэля на 17 Верасня, які адкрыўся ў 2017 годзе.

Рэканструкцыю будынка на Малой Траецкай вялi нетыповым для Гродна спосабам. Каб захаваць стары дом, яго вырашылі абкласці новымі цаглінамі. Рабочыя казалi, што гэта адзін са спосабаў захавання старых пабудоў.

«Стан будынка быў жахлівы — сцены патрэсканыя, унутры ўсё перагнiла. Прасцей было разваліць і пабудаваць новы, але вырашылі дом ратаваць. Мы ставілі швелеры — сцягвалі сцены. Пасля сталі абкладваць звонку чырвонай цэглай. Гэта не толькі ўцяпляльнік, яна яшчэ і ўтрымлівае аварыйныя сцены. Потым цэглу нават не будзе бачна — усё затынкуем», — распавядаў у снежнi 2016 года адзін з рабочых.

Новы апарт-гатэль у цэнтры Гродна разлічаны на 4 двухпакаёвых нумары з кухняй. За суткі наведвальнікам прыйдзецца заплаціць каля 130 рублёў.

Апарт-гатэль — тып гасцініцы, у якой нумары ўяўляюць сабой асобную кватэру. Апарт-гатэлі разлічаны на гасцей, гатовых гатаваць сабе ежу самастойна, таму ў іх ёсць кухні з усім неабходным посудам. Плата ў такіх гасцініцах бярэцца не за асобнае месца, а за ўсю кватэру, але колькасць людзей рэгламентуецца.

Вуліца Малая Траецкая. Справа — новы апарт-гатэль

Даведка

Пра дом № 13 да нашых дзён не дайшло амаль ніякай інфармацыі - гэта шараговая забудова. Вядома, што ён быў пабудаваны ў 1875 годзе і знаходзіўся ў яўрэйскім квартале. Са слоў працоўных, падчас даследвання яны нічога не знайшлі, бо тут яшчэ за савецкім часам праводзіўся рамонт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024