Самым буйным падаткаплацельшчыкам у Гродзенскай вобласці стала тытунёвая фабрыка «Нёман», піша БЕЛТА.

Лідзія Сямашка, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці адзначыла, што бюджэт вобласці папаўнялі звыш 390 тысяч плацельшчыкаў, у тым ліку амаль 16 тысяч арганізацый і 24,2 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Доля ўдзелу апошніх у фарміраванні даходаў бюджэту склала каля 2,2%.

У Гродзенскай вобласці асноўнае месца ў структуры даходаў бюджэту ў 2017 годзе займалі акцызы (звыш 30%). На другім месцы ў структуры даходаў апынуўся падаходны падатак (21,3%), далей падатак на дададзеную вартасць (12,2%) і падатак на прыбытак (9,2%).

У кансалідаваны бюджэт вобласці паступіла Br1,8 млрд, выкананне гадавога плана склала 101,6%.

Яна падкрэсліла, што ў 2017 годзе 95% падаткаў паступіла ў бюджэт вобласці ў добраахвотным парадку. У прымусовым парадку ў бюджэт дадаткова спагналі Br85 млн.

«За апошнія гады змянілася і канцэпцыя кантрольнай дзейнасці. Наша праца ў гэтым кірунку носіць найперш прафілактычны характар. Шмат увагі надаецца камеральнаму кантролю падатковых дэкларацый», — адзначыла Лідзія Сямашка.

Сярод асноўных задач, якія стаяць перад падатковымі службамі - паляпшыць якасць абслугоўвання падаткаплацельшчыкаў.

«У тым ліку шляхам больш актыўнага электроннага ўзаемадзеяння, выкарыстання асабістага кабінета падаткаплацельшчыка. Амаль 80% плацельшчыкаў здаюць дэкларацыі ў электронным выглядзе», — адзначыла Лідзія Сямашка.

Таксама працягнуць ствараць цэнтры абслугоўвання плацельшчыкаў. У 2018 годзе новы цэнтр, у прыватнасці, адкрыюць у Лідзе.