Спадчына

Археолагі на раскопках у Старым замку знайшлі цэглу з «Калюмнамі» — гербам вялікіх князёў літоўскіх

Знаходку выявілі 15 лютага на адным з раскопаў ля Старога замка. Меркавана, цагліна датуецца канцом 14 стагоддзя — часам, калі замак у Гродне перабудоўваў Вітаўт.

Герб «Калюмны» — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. Падобны герб сустракаўся на манетах ВКЛ, а таксама з гэтым сімвалам на сцягах літоўскія харугвы змагаліся пад Грунвальдам.

Цэгла была знойдзена ў тым месцы, дзе быў двор замка. На думку археолага Алеся Хацько, цагліны маглі быць часткай якой-небудзь печы, бо некаторая з іх пакрытыя сажай.

«Падчас капання аднаго з шурфаў нам пачалі трапляцца фрагменты гатычных цаглін часоў замка Вітаўта. І сярод іх быў знойдзены нейкі новы від цэглы, які раней не трапляўся, — распавядае Алесь Хацько. - Было вiдаць на кавалках цаглін нейкі выступаючы знак. І ўжо тады ў нас была здагадка, што гэта альбо літоўскія „Калюмны“, альбо іншы від княжых знакаў.

15 лютага нам трапілася цэлая цэгла і наша здагадка пацвердзілася. На цэгле захаваўся знак „Калюмны“ — герб Гедымінавічаў. Па складзе гліны яна падобная да іншай гатычнай цэглы. Але на раскопках у Гродне такая сустракаецца ўпершыню».

Цікава, што на знойдзенай цэгле герб «Калюмны» ўнізе мае цікавы працяг у выглядзе хвосціка, які раней не сустракаўся. Гэты дадатак збліжае «Калюмны» з трызубцам Рурыкавічаў.

Цэгла канца 14 ст. са Старога замка ў Гродне
Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024