У цэнтры Гродна з 8 сакавіка пачынае працу новы лаўнж-бар — Hookah Place by Smokkin.

Новая ўстанова адкрываецца на вуліцы Савецкай у сутарэнні. Яшчэ тры месяцы таму цяжка было ўявіць, што там можна зрабіць нешта нармальнае — у такім запушчаным стане быў падвал. Трапіць у бар можна будзе праз вуліцу Калючынскую.

Плошча бара — 80 квадратных метраў, ён падзелены на некалькі памяшканняў: ад лаўнж і гульнявой прасторы да барнай стойкі. Галоўнай асаблівасцю бара будзе вялікі выбар кактэйляў, кальянаў і гарбаты.

«Мы хочам паказаць жыхарам Гродна, што такое якасныя кальяны, — распавядае адзін з уладальнікаў бара. — У нас будзе больш за 50 відаў тытуню, вялікі выбар кактэйляў - неабавязкова алкагольных. Будуць лёгкія закускі, у тым ліку вегетарыянскія».

Уладальнікі хочуць, каб да іх прыходзілі адпачываць, сустракацца з сябрамі і забаўляцца. Для гэтага ў гульнявым пакоі ёсць PlayStation і настольныя гульні.

Час працы

пн-чц: 17.00 — 2.00
пт-сб: 15.00 — 5.00