Гродна і Беласток падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Для чаго?

Беласток і Гродна афіцыйна сталі гарадамі-партнёрамі 16 сакавіка. Пра супрацоўніцтва двух гарадоў дамову падпісалі старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускалоўскі.

Дамову падпісалі, каб зблізіць мясцовыя ўстановы, якія, як чакаецца, стануць больш цесна супрацоўнічаць адзін з адным, абменьвацца вопытам у арганізацыі мясцовага самакіравання, а таксама будуць разам ладзіць сацыяльныя, культурныя, спартыўныя мерапрыемствы.

— Міжнароднае супрацоўніцтва — найбольш эфектыўны спосаб прасоўвання горада за мяжой, — сказаў Тадэвуш Трускалоўскі. — Акрамя таго, ёсць прамое ўздзеянне па такіх пытаннях, як прыцягненне інвестыцый, развіццё турызму і культурнага абмену, паведамляе wyborcza.pl.

Да прыкладу, дзякуючы дамове аб партнёрстве гарадоў, універсітэт Беластока з 2009 года праводзіць сумесныя семінары і абменьваецца студэнтамі на час навучання з амерыканскім універсітэтам Вісконсін. Мяркуюць, што так жа будзе і з гродзенскім пагадненнем — абодва гарады хочуць прыцягнуць установы, арганізацыі і прадпрыемствы, якія будуць падпісваць асобныя дамовы паміж сабой і распрацоўваць канкрэтныя праграмы супрацоўніцтва.

Цікава, што польскія СМІ пішуць, што гэта першая дамова пра супрацоўніцтва. Паводле ж інфармацыі гродзенскага гарвыканкама, мы гарады-пабрацімы з 1960 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024