За тыдзень да старту чэмпіянату Беларусі па футболе гродзенскі «Нёман» сустрэнецца з мясцовымі заўзятарамі. Такая сустрэча пройдзе 23 сакавіка ў забаўляльным цэнтры «Галактыка».
Традыцыйна на такіх сустрэчах кіраўніцтва каманды і трэнерскі штаб распавядае заўзятарам пра планы і задачы на сезон, а таксама прадстаўляе новых гульцоў. Сёлёта на сустрэчы ў заўзятараў будзе магчымасць задаць камандзе пытанні, узяць аўтограф і сфатаграфавацца.
Акрамя гэтага каманда рыхтуе і забаўляльную частку з конкурсамі для заўзятараў, пераможцы атрымаюць прызы ад «Нёмана». Сустрэча пройдзе 23 сакавіка, а 18:00.
Свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі «Нёман» правядзе ў Гродне 30 сакавіка і будзе прымаць «Віцебск».
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…