У школе № 36 з польскай мовай навучання штогод ствараюць не больш за два першыя класы, хаця жадаючых аддаць сваё дзіця сюды значна больш. І бацькі, і Саюз палякаў лічаць, што ўлады штучна абмяжоўваюць набор у школу.

Саюз палякаў перадаў аддзелу адукацыі Ленінскага раёна Гродна петыцыю ад 60 бацькоў будучых першакласнікаў. Яны заклікаюць улады ствараць больш польскіх першых класаў, інакш зноў не ўсе дзеці змогуць у іх патрапіць, перадае Польскае Радыё.

[irp posts="18 402″ name="У Гродне бацькі змагаюцца супраць русіфікацыі польскай школы. Дыялог пра мову выкладання ідзе на трэці круг"]

[irp posts="25 075″ name="Bal pomaturalny i kochani absolwenci. Як прайшоў выпускны ў гродзенскай польскай школе"]

На падрыхтоўчы курс перад школай у Гродне зараз ходзіць 75 дзяцей. Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс лічыць, што ўсе яны павінны патрапіць у школу. А гэта значыць, павінны паўстаць тры першыя класы.

У мінулыя гады гродзенскі аддзел адукацыі тлумачыў, што маленькая школа не можа прыняць больш дзяцей. Анжаліка Борыс лічыць гэта адгаворкай, улічваючы сітуацыю, калі ў іншых школах можа быць нават 14 першых класаў. Сёлета СПБ і бацькі дзяцей так рана паднялі праблемную тэму, каб быў час як вырашыць.


У Беларусі працуюць дзве дзяржаўныя школы з польскай мовай навучання: у Гродне і ў Ваўкавыску. Яны былі збудаваныя ў 1990-х за кошт Польшчы.

[irp posts="23 670″ name="Гродзенскія ўлады не дазволілі акцыю ў абарону польскай школы"]

[irp posts="20 100″ name="Міністэрства адукацыі адмовілася спыніць русіфікацыю польскай школы ў Гродне"]