Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне стартуе Кубак па крос-кантры "Тры вярсты"

Сезон традыцыйных гонак па крос-кантры ў Гродне стартуе 31 сакавіка. Першыя спаборніцтвы пройдуць у лесапарку Пышкі.

Крос-кантры — гэта спартыўная дысцыпліна і самы папулярны ў свеце від спаборніцтваў па маўнцінбайку. Спартсмены пераадольваюць адлегласці па перасечанай мясцовасці са спускамі і зацяжнымі ўздымамі. Таксама на трасах прысутнічаюць хуткасныя ўчасткі і непраходныя лясныя масівы.

Гонкі Кубка «Тры вярсты» праходзяць штогод у Гродзенскай вобласці. У гэтым годзе ў Кубку запланавана 9 этапаў. Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляецца ініцыятыўная група спартсменаў-раварыстаў.

«У гэтым годзе да арганізацыі нашых спаборніцтваў дадалося некалькі актывістаў, што дасць магчымасць вывесці спаборніцтвы на больш высокі ўзровень у плане інфарматыўнасці. Таксама мы ў гэтым годзе дадаем новую трасу ў Зарыцы, якая дакладна спадабаецца нават спрактыкаваным роварыстам», — распавёў адзін з арганізатараў Кубка Кірыл Ланскі.

Удзельнічаць у Кубку можа любы жадаючы, для гэтага ў спаборніцтвах ёсць шмат катэгорый. Неабходны толькі шлем, спраўны ровар і жаданне.

У 2018 годзе гонкі ў рамках Кубка «Тры вярсты» пройдуць не толькі ў Гродне і Слоніме, але таксама ў Навагрудку і Ваўкавыску.

Каляндар спаборніцтваў

31 сакавіка — XCO Пышкі
20 траўня — XCO Беларускія Мальдывы (Ваўкавыск)
3 чэрвеня — XCM Навагрудскі марафон
15 ліпеня — XCO Дзедава забава (Румлёва)
29 ліпеня — XCM Зарыца
13 жніўня — ХСМ Да разбітага каменю (Слонім)
2 верасня — ХСО Каробчыцы
30 верасня — XCM Марафон над Нёманам (Пышкі)
21 кастрычніка — Першынства па цыклакросе (Зарыца)

Больш падрабязнасцяў у афіцыйнай групе Кубка.