Уладальнік «Контэ Спа» Валянцін Байко стаў 13-ым у топ-200 самых уплывовых бізнесменаў Беларусі, здаўшы адну пазіцыю ў параўнанні з мінулым годам. Яго брат, які з’яўляецца намеснікам гендырэктара «Контэ Спа», апынуўся на 14-ым месцы.

Спіс з 2007 года складае інтэрнэт-партал «Ежедневник». У 2013 годзе гродзенцы ўваходзілі ў топ-10. Іх сям’я кантралюе не толькі самую вядомую сваю фірму «Контэ Спа», але і Будаўнічае ўпраўленне № 2 (яму належыць ГЦ OldCity), сетку крамаў касметыкі і бытавой хіміі Optima, клубы і кавярні Метро, База і Basta Pasta, Тураўскі малочны камбінат разам з гаспадаркай у Жыткавіцкім раёне. Байко будуе ў Гродне за польскія крэдытныя грошы самы буйны ў Беларусі гандлёва-забаўляльны цэнтр Trinity

Таксама «Контэ Спа» зробіцца паўнавартасным уладальнікам акцый Брэсцкага панчошнага камбіната, выканаўшы ўсе абавязальніцтвы па дамове куплі-продажу акцый Брэсцкага прадпрыемства. «Контэ Спа» ўнесла ва ўстаўны фонд камбіната амаль 6 мільёнаў даляраў, пры тым што па дамове гэтая сума мусіла быць не меншай за 5 мільёнаў

А ўзначальвае топ-200 — 47-гадовы Аляксандр Машэнскі, уладальнік «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт».