Горад

Берлінец падарыў Гродна станцыю сілкавання для электрамабіляў

Яшчэ адна станцыя сілкавання для электрамабіляў з’явілася ў Гродне 2 красавіка. Яна ўсталявана на ААТ «Гроднааўтасервіс» па праспекце Касманаўтаў. Гэта адна з чатырох станцый, што падарыў гораду леташні ўдзельнік фестываля SunDay Autogrodno Томас Кальвас з Германіі. Яго Opel Ampera-e стаў першай машынай, што выпрабавала на сабе працу новай станцыі.

Са словаў Томаса, электрамабілі не звязаны з яго асноўнай працай. Гэта захапляльнае хобі, каторае паступова ператвараецца ў «нешта большае». Прынамсі, у магчымасць падарожнічаць, пазнаваць свет і знаёміцца з цікавымі людзьмі. Электрамабілям і падарожжам прысвечана яго старонка на фэйсбуку.

Укладаючы сродкі ў развіццё інфраструктуры, ён хоча забяспечыць больш камфортныя ўмовы для падарожжаў і матываваць іншых да асваення электрамабіляў. Тым больш, адзначае Кальвас, што і самастойна, не чакаючы толькі на інвестыцыі, Беларусь робіць крокі насустрач аматарам электрамабіляў.

Яго Opel Ampera-e мае запас ходу на акумулятарах каля 300 км. З такімі магчымасцямі па Беларусі можна свабодна перамяшчаццца, хаця і прыходзіцца дакладна планаваць месцы сілкавання. У Еўропе з гэтым ужо значна прасцей. Толькі ў Берліне можна падсілкаваць аккумулятары больш чым у 900 месцах!

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024