Сёння, 6 красавіка, уся Беларусь будзе сачыць за чарговым фінальным супрацьстаяннем «Нёмана» і «Юнацтва», якое пачнецца ў 19.00 на «Чыжоўка-Арэне» ў Мінску. Сотні заўзатараў у гэтыя хвіліны выязджаюць з Гродна на матч у сталіцу і вераць, што «Нёману» ў гэты дзень па сілах узяць чарговую перамогу і падняць кубак краіны.

Нагадаем, лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Юнацтва» 3:2

Чакаецца, што «Нёман» у Мінску будзе падтрымліваць каля 500 чалавек. У выпадку сянняшняй перамогi гродзенскі клуб стане сяміразовым чэмпіёнам краіны, столькі ж галоўных трафеяў і ў мінскага «Юнацтва».