Горад

Першага ў Гродне McDonald’s на Калючынскай не будзе. Там адкрыецца «Хотей»

Рэстаран «Хотей» і апарт-гатэль адкрыюцца восенню ў будынку па вуліцы Калючынскай, 23. За рэканструкцыю гэтай камяніцы яшчэ ў 2016 годзе ўзяўся вядомы прадпрымальнік Станіслаў Сямашка.

Да чэрвеня будаўнікі павінны падрыхтаваць фасад будынка і вуліцу Калючынскую, бо ў цэнтры Гродна будзе праходзіць фестываль нацыянальных культур. Па словах прадпрымальніка Станіслава Сямашкі, ужо ў верасні ў будынку павінен адкрыцца рэстаран «Хотей» і апарт-гатэль. А вось першага рэстарана хуткага харчавання McDonald’s у Гродне ў гэтым будынку дакладна не будзе.

Даведка

Дом па вуліцы Калючынскай, 23 быў пабудаваны да вялікага пажару горада 1885 г. Ён быў адным з найбольшых будынкаў тагачаснага Гродна. У ім размяшчаліся яўрэйскiя навучальныя ўстановы. Адсюль выйшлі будучыя галоўныя рабіны Тэль-Авіва і Ізраіля Амiель і Унтэрман. У савецкi час у доме размяшчаўся інтэрнат, а з часам будынак прызналі непрыдатным для жыцця.

Нежылы будынак прадпрымальнік Станіслаў Сямашка набыў на аўкцыёне ў 2016 годзе. Згодна з умовамі таргоў набыты будынак трэба было рэканструяваць пад грамадскі аб’ект.

Сямашка атрымаў дазвол на праектаванне гасцінічнага комплексу, зрабіў праектную дакументацыю, якую ўзгаднілі на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях. У канцы лютага 2017 года пачаліся работы ў паскораным рэжыме: планавалася, што да канца года гасцiнiцу здадуць. У канцы кастрычніка 2017 года бізнесмен звярнуўся ў гарвыканкам для карэкціроўкі праектнай дакументацыі. Тады стала вядома, што гасцініца не будзе займаць увесь будынак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024