Першы надпіс «Вiтаем» з’явіўся на пешаходным пераходзе ў раёне аўтавакзала ў канцы красавіка. Да 9 траўня ў цэнтры Гродна з’явіцца яшчэ 5 падобных надпісаў. Такое новаўвядзенне службаў прыйшлося па душы як гродзенцам, там і гасцям горада.

Замоўцам надпісаў на пешаходных пераходах выступіла Гродзенская ДАІ, афармленнем займаюцца супрацоўнікі «СМЭП Гродзенскага аблвыканкама» (арганізацыя адказная за нанясенне дарожнай разметкі).

Незвычайную «зебру» ўжо можна ўбачыць каля вакзалаў, на вуліцах Вялiкай Траецкай і Замкавай.