11 мая на сцэне Купалаўскага тэатра сталі вядомыя імёны 5 лепшых юных чытальнікаў Беларусі. Сярод пераможцаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» — гродзенкі Маліка Мірзаліева з гімназіі № 1 і Марыя Новік з сярэдняй школы № 22. Ім уручылі смартфоны Apple ад кампаніі velcom.

На працягу 8 месяцаў больш за 2 тысячы вучняў 7−8 класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся за права выступіць у фінале і атрымаць галоўны прыз конкурсу — iPhone. У межах першага этапу конкурсу ўдзельнікі размясцілі ў сацыяльных сетках 2048 відэазапісаў з чытаннем твораў аўтарства беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. З іх вызначылі па 30 лепшых ад кожнай вобласці і Мінска.

[irp posts="59 850″ name="Пераможцы конкурса «Чытаем па-беларуску з velcom» давялі журы да слёз"]

Падчас фіналу на сцэне Купалаўскага творы беларускіх аўтараў прадставілі 35 вучняў. Кожнаму ўдзельніку на выступленне было адведзена 2 хвіліны.

«Дзякуючы сучасным тэхналогіям мы звярнулі ўвагу дзяцей на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў, — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

Cтаршыня журы конкурсу Уладзімір Ліпскі кажа, што гэта было сапраўднае свята беларускай мовы і культуры.

«Дзеці з усёй краіны паказалі, на колькі важна захоўваць самы галоўны скарб — родную мову. Талент кожнага ўдзельніка конкурсу Чытаем па-беларуску з velcom мяне, на самой справе, уразіў» — сказаў ён.

[irp posts="47 218″ name=""І напісаць верш, і адрамантаваць ланцужок — паэзія". Гродзенскі ювелір пра творчасць, працу і сапраўдныя каштоўнасці"]

Школьніцы з Гродна перамаглі ў конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom»