Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

 У “Гарадзенскай вандроўцы” упершыню паўдзельнічаюць дзеці з хоспіса - Hrodna.life - навіны Гродна

Цімафей і Карына з Гродзенскага дзіцячага хоспіса 27 мая выйдуць на старт «Гарадзенскай вандроўкі». Дакладней, іх вывязуць у спецыяльных вазках спартсмены з мінскай каманды «Крылы анёлаў». Дарослыя спартсмены — «крылы» пранясуць дзяцей — «анёлаў» ад старту да фінішу 5-і кіламетровай дыстанцыі забегу.

«Крылы анёлаў» прыедуць у Гродна камандай з 20 чалавек, у складзе якой дзеці ў вазках і дзеці з аўтызмам, а таксама дарослыя аматары спорту.

 У “Гарадзенскай вандроўцы” упершыню паўдзельнічаюць дзеці з хоспіса

«Мы рады, што ініцыятыва мінскіх бацькоў знайшла падтрымку спартсменаў і бацькоў дзяцей з інваліднасцю ў іншых гарадах, у тым ліку ў Гродна, — кажа дырэктар каманды „Крылы анёлаў“ Зміцер Цімашкоў. — Мы спадзяемся, што яшчэ праз год-два на старт „Гарадзенскай вандроўкi“ выйдзе моцная каманда гарадзенскіх „Крылаў анёлаў“, і яшчэ большая колькасць атлетаў пераканаецца, што сумесны спорт — гэта не столькі дабрачыннасць або міласэрнасць, колькі узаемавыгаднае партнёрства, поўнае яркіх эмоцый балельшчыкаў і радасці агульных перамог.»


10 кіламетраў гісторыі. «Гарадзенская вандроўка» запрашае прабегчыся праз горад і час


Меркаваннем псіхолага Гродзенскага дзіцячага хоспіса Марыі Бразінскай, удзел у «Гарадзенскай Вандроўцы», дасць магчымасць бегунам у калясках адчуць накал гонкі, радасць пераадолення, усвядоміць сваё дачыненне да перамогі.


Дзіцячы забег «Гарадзенскай вандроўкі»


Некамерцыйная ўстанова «Каманда «Крылы анёлаў «падтрымлівае ўдзел у лёгкаатлетычных спаборніцтвах дзяцей і маладых людзей з інваліднасці, аказваючы ім паслугі суправаджэння і падаючы спецыяльныя каляскі для бегу; арганізуе работу круглагоднага спартыўнага клуба для сем’яў з дзецьмі з інваліднасцю на базе Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.