Вядуцца перамовы аб прыцягненні ў гродзенскі аэрапорт еўрапейскіх лоўкостараў, паведаміў журналістам 27 чэрвеня намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, перадае БЕЛТА.

«Гродзенскі аэрапорт мы разглядаем для прыцягнення лоўкост-кампаній. Прадпрыемства „Белаэранавігацыя“, якому належыць гэты аэрапорт, вядзе перамовы», — праінфармаваў намеснік міністра. Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра еўрапейскія лоўкостары, у ліку якіх, напрыклад, AirBaltic.

Перамовы вядуцца не толькі з лоўкостарамі. «Ёсць пратакол аб намерах, падпісаныя дакументы, у тым ліку з польскімі кампаніямі», — дадаў Аляксей Ляхновіч.

[irp posts="48 496″ name="У Гродзенскі аэрапорт могуць прыйсці лаўкостары, паляцім У Варшаву і Вільню"]

Усе беларускія аэрапорты распрацавалі канцэпцыі па развіцці. Брэсцкі разглядаецца ў прывязцы да польскага кірунку. «Акрамя таго, мы разглядаем варыянты пералётаў ў бок Расіі - Масква, Санкт-Пецярбург і іншыя», — сказаў намеснік міністра. Ён звярнуў увагу, што на дадзены момант усе абласныя аэрапорты выконваюць чартарныя праграмы.

У 2017 годзе ў рэгіянальных паветраных гаванях абслужана 75 тыс. пасажыраў, у гэтым годзе чакаецца каля 100 тыс.

[irp posts="66 554″ name="Першы сёлетні самалёт у Турцыю адляцеў з гродзенскага аэрапорта"]