Людзі і справы

У кадры — жыццё ў поўным колеры. Як пачаткоўцы навучыліся здымаць і зрабілі выставу пра грамадскія ініцыятывы Гродна

Фотавыстава, прысвечаная людзям, якія не здаюцца ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, а змяняюць жыццё да лепшага, адкрылася ў Гродне 9 ліпеня. Героямі дзевяці фотагісторый пра «Жыццё ў поўным колеры» сталі актывісты з грамадскіх ініцыятываў і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Расказалі пра іх фатографы-пачаткоўцы з навучальнага курса HrodnaMеdiaRoom.

Амбітная ідэя расказаць пра гродзенцаў, якія змяняюць горад і жыццё ў ім, з’явілася ў арганізатараў HrodnaMеdiaRoom некалькі месяцаў таму. «Не ўсе нават верылі, што за такі кароткі час можна навучыць пачаткоўцаў ад нуля здымаць фотагісторыі і зрабіць выставу, — расказвае арганізатарка курса Вольга Корсун. — Але задача была пастаўлена і за яе выкананне ўзяліся вядомыя гродзенскія фатографы Саша Саенка і Ілля Гелей. - Мы разам прыдумалі праграму экспрэс-курса і сабралі ахвотных паглядзець на людзей праз аб’ектыў фотакамеры».

Вольга лічыць, што ў Гродне ёсць шмат людзей, якія ўкладаюцца ў змены горада да лепшага і падтрымліваюць тых, каму патрэбна дапамога.

«Часцей за ўсё яны застаюцца па-за кадрам. Таму хацелася зрабіць бачнымі іх і іх працу, паказаць, што змены да лепшага адбываюцца не самі па сабе — іх робяць людзі».

Ахвотных навучыцца расказваць гісторыі праз фотаздымкі аказалася вельмі шмат. Заяўкі на ўдзел у курсе падалі каля 80 чалавек. З іх выбралі 15. На канец навучання было адзнята 9 фотагісторый.

На практычных занятках у час курса расказвалі пра тэхнічны бок фатаграфіі і пра фішкі стрыт-здымкі. Але асноўная частка навучання была прысвечана рэжысуры і драматургіі фотагісторыі. Бо цікавую гісторыю можна зняць нават мабільным тэлефонам. Працаваць на ўзмацненне эмацыйных эфектаў можа нават недасканаласць здымкаў. А вось як адрозніць брак ад мастацкага эфекту — трэба вучыцца бачыць.

На адкрыцці быў прысутны толькі адзін выкладчык — Ілля Гелей. Другі выкладчык курса Саша Саенка акурат у гэтыя дні ўдзельнічае ў адкрыцці выставы ў Кіеве, дзе прэзентуе сваю фотагісторыю «Едакі».

[irp posts="72 262″ name="Гродзенскі фатограф удзельнічае ва ўкраінскай выставе пра правы чалавека і дыскрымінацыю"]

Паводле Вольгі Корсун, група атрымалася вельмі цікавай і рознабаковай. Узрост удзельнікаў - ад 20 да 50+, у кожнага свой досвед у фатаграфіі і ў жыцці. Як вынік — стварылася добрая працоўная атмасфера і паўстала гэта выстава.

«Нам было важна, каб гэтыя гісторыі знялі звычайныя гродзенцы. Многія з нашых навучэнцаў да пачатку курса нават не ведалі, што ў горадзе так шмат грамадскіх ініцыятываў». Фотакурс пашырыў іх погляд на горад і жыццё ў ім, лічыць Вольга. «Гэта таксама пасыл, што кожны можа зрабіць свой унёсак у справу. Адзін чалавек змяняе свет, другі расказвае пра яго, каб праца не засталася незаўважанай».

Выстава будзе працаваць у «Цэнтры гарадскога жыцця» да 16 ліпеня. Hrodna.life таксама напіша пра ўсе адзнятыя фотагісторыі і іх аўтараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024