Ля будынку аблвыканкама ў суботу 28 ліпеня арганізатары фестывалю вулічнага мастацтва ўсталявалі «гарадское піяніна». На працягу двух дзён зайграць на ім зможа кожны.

«Мы вырашылі пачаць з музыкі, таму што музыка — гэта тое, што аб’ядноўвае ўсе кірункі: танцы, тэатр, фаер-шоў, арыгінальны жанр. Кожны від вулічнага мастацтва становіцца выдатнейшым, калі ў ім прысутнічае музыка», — распавяла Анастасія Роўба, адна з галоўных арганізатараў Біг-Міні-фестывалю.

Першая дакранулася да клавішаў Вольга Ягадніцкая, выкладчыца Гродзенскага музычнага каледжа па класе фартэпіяна. У выкананні Вольгі гучалі вядомыя класічныя мелодыі, а таксама тэмы з легендарных фільмаў.

https://www.instagram.com/p/BlxnSFJn6N8/?taken-by=raslkulevich

Нагадаем, Біг-міні фестываль адкрыецца маляўнічым шэсцем па вуліцах горада ў 17.30. Усяго на фестывалі будзе задзейнічана каля 300 удзельнікаў з чатырох краін.