За выходныя ў Нёмане былі знойдзены целы двух патанулых. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе.

У суботу цела мужчыны знайшлі ля чыгуначнага моста ў Гродне. У вадзе яно правяло досыць шмат часу. Асоба загінулага ўстанаўліваецца. У нядзелю, 5 жніўня, паступіў сігнал аб здарэнні на рацэ Нёман — непадалёк ад вёскі Міхайлаўка патануў чалавек. Вадалазы паднялі з вады цела 45-гадовага жыхара Скідзеля.

Яшчэ адзін мужчына патануў на рацэ Вілія ў Смаргонскім раёне.

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці вада забрала жыцці 40 чалавек, пяцёра з іх — дзеці. Ратавальнікі просяць выконваць меры бяспекі на вадзе. Варта адпачываць толькі на тых вадаёмах, дзе абсталяваны выратавальныя станцыі і пасты.