Арганізатары пішуць, што і раней ствараць фестываль было цяжка з-за непаразуменняў з уладамі. У гэтым годзе абавязковай умовай правядзення фестывалю стала арэнда некалькіх пляцовак каля замка. Адміністрацыя музея ў арэндзе адмовіла.

— Афіцыйнага адказу на афіцыйны запыт з боку музея не было, і мы нават не можам прывесці афіцыйную прычыну адмовы. Але на вопыце шматгадовай камунікацыі з адміністрацыяй музея, мы можам зрабіць выснову, што прычынай адмовы ў арэндзе пляцовак каля замка з’яўляецца асабістая непрыязнасць да нашага праекту з боку намесніка дырэктара музея Аляксандра Бярозаўскага, — пішуць арганізатары.


Mirum Music Festival 2017: солнце, душевность, Jamala


У гэтым годзе фестываль ва ўжо звыклым для ўсіх фармаце не адбудзецца. Арганізатары думаюць, што рабіць далей, і плануюць ствараць іншыя музычныя праекты.