Пераможная серыя працягваецца: «Нёман» у Гродне абыграў «Гомель»

Гродзенскія футбалісты ўжо трэці матч запар перамагаюць. Гэтым разам у Гродне 1 кастрычніка падапечныя Ігара Кавалевіча ўзялі верх над «Гомелем» — 2:0.

У складзе «Нёмана» Цэслюкевіч на 31-й хвіліне адкрыў лік у матчы, а Рассадкін на 77-й хвіліне ўдарам галавой пасля навеса Савасьцьянава павялічыў перавагу «Нёмана».

«Нёман»: «Гомель — 2:0

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Добры супернік нам супрацьстаяў. Якасны футбол паказвае «Гомель» у апошніх гульнях. У прынцыпе, што чакалі, то і атрымалася. Мы забілі гол, потым Рассадкін забіў прыгожы гол. Не ўсё ў нас атрымлівалася, ёсць і пытанні. Але мы разбярэмся і ўсё будзе добра. Што тычыцца замены ў першым тайме, Абуна вельмі няўдала адыграў, менавіта ў сувязі з гэтым і правялі яго замену. Рудзік доўга пераапранаўся, ён павінен быў выйсці яшчэ раней».

Пасля 23-х праведзеных матчаў «Нёман» дзеліць 5 і 6 месца з брэсцкім «Дынама», у каманд па 38 ачкоў. У паўднёўцаў ёсць яшчэ матч у запасе.

Наступны паядынак гродзенцы правядуць 7 кастрычніка ў Жодзіне, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Тарпеда».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Паглядзіце, як будзе выглядаць новы касцёл у Грандзічах

Касцёл святога айца Піа плануюць пабудаваць у Гродне ў новым мікрараёне Грандзічы на ​​рагу вуліц…

1 чэрвеня 2024

Кааператыў імя Крамко завышаў кошты на яблыкі. Яго аштрафавалі

Вытворчы кааператыў імя Крамко з 10 студзеня па 29 лютага прадаваў гародніну і садавіну —…

31 мая 2024

Астраўчанка паслізнулася ля крамы, разарвала звязку і пайшла ў суд па кампенсацыю. «Еўраопт» заплаціў

Жыхарка Астраўца паслізнулася на прыступках крамы "Хіт! Экспрэс". У яе знайшлі расцяжэнне, разрыў і перанапружанне…

31 мая 2024

Жыхары Гродна прапанавалі паставіць у горадзе помнік Быкаву. Вось што адказала Зоя Кулеша з гарвыканкама

Гродзенскі гарвыканкам адказаў гараджанам, якія збіралі подпісы за ўстаноўку помніка Васілю Быкаву ў Гродне. Адказ…

31 мая 2024

У Гродне выдаюць субсідыі на адкрыццё бізнесу: чым займаюцца новыя прадпрымальнікі

З пачатку 2024 года 23 гродзенцам выдалі субсідыю на адкрыццё прадпрымальніцкай дзейнасці. Часцей за ўсё…

31 мая 2024

Расце актыўнасць кляшчоў у Гродне. Якія тэрыторыі ўжо апрацавалі?

Колькасць укусаў кляшчоў сёлета павялічылася на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.  Паразітаў…

31 мая 2024