Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Глядзіце, якое цікавае кляймо знайшлі на даху аднаго са старых дамоў у Гродне - Hrodna.life - навіны Гродна

У доме на вуліцы 1 Мая 2/1 у верасні 2018 года пачалі мяняць дах. Будаўнікі выявілі на адным з лістоў бляхі польскае кляймо з надпісам «cynkownie królewska huta Będzin». Расказваем, што яно абазначае.

У перыяд, калі Гродна знаходзіўся ў складзе Польшчы — 1919−1939 гады — многія дахі ў горадзе перакрывалі металічнымі лістамі з завода «Huta Będzin». Завод у горадзе Бэндзін у міжваенныя гады быў самым буйным вытворцам ліставога металу ў Польшчы, таму яго прадукцыя выкарыстоўвалася па ўсёй краіне. У Гродне ж сваёй якаснай вытворчасці не было.

Прадпрыемства ў Бэндзіне было заснавана ў 1890 годзе і праіснавала да 2009 года. Хаця завод ужо не існуе, яго металічныя лісты з кляймом можна знайсці на старых дамах у многіх гарадах Польшчы і суседніх краінах.

Глядзіце, якое цікавае кляймо знайшлі на даху аднаго са старых дамоў у Гродне

Даведка

Трохпавярховы дом, дзе цяпер мяняюць дах, быў пабудаваны 1930 годзе. Вядомы як дом лекаркi-дантысткi Янiны Сыртаўт. Будынак — рэдкі тэхналагічны прыклад шматкватэрнага дома міжваеннага перыяду ў стылі канструктывізму. Дом перабудавалі у 1947 годзе, але, мабыць, дах не змянялі. У канцы 1940-х у доме жыў кампазітар, дырыжор і педагог Рыгор Шырма.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life