32-гадовы гродзенец выпіў і заснуў пад лавай на прыпынку. Побач апынуўся бомж, які і зняў у мужчыны з пальца заручальны пярсцёнак, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, хто здзейсніў крадзеж. 62-гадовы бомж раней ужо прыцягваўся да адказнасці па аналагічным артыкуле крымінальнага кодэкса. Заручальны пярсцёнак канфіскаваны.