Перанос рабочых дзён у снежні зацвердзіў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь сваёй пастановай нумар 903 ад 29 лістапада 2017 года, піша banki24.by.

Працоўны дзень з панядзелку 24 снежня пераносіцца на суботу 22 снежня, з 31 снежня — на 29 снежня. Адпаведна, выходны дзень з суботы 22 снежня пераносіцца на панядзелак 24-га, а з суботы 29 снежня — на 31-е.

Каляды 25 снежня ў 2018 годзе выпадаюць на аўторак. Так як Мінпрацы Беларусі зацвердзіла перанос выхаднога дня з суботы 22 снежня на панядзелак 24 снежня, то жыхары Беларусі атрымаюць тры выходныя дні запар на каталіцкія Каляды 2018.

Дзве працоўныя суботы і два выходных панядзелка. Як будзем працаваць і адпачываць у снежні