Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенец, які ездзіў з шампанскім да Цімаці, цяпер сам рэпер - Hrodna.life - навіны Гродна

У 2016 годзе Павел Валонцей з Гродна адправіўся ў Маскву да вядомага рэпера Цімаці: пазнаёміцца, запрасіць у Беларусь і пачаставаць беларускім шампанскім. Але расійскі выканаўца яго тады не прыняў. Праз два гады Паша збірае ў Гродне цэлы дыска-бар і распавядае, што яго трэкі слухае ўжо сам Цімаці.

У родным горадзе маладога рэп-выканаўцу называюць Паша BlackStar. Ён ужо выпусціў некалькі трэкаў: усе яны прысвечаны Цімаці. Дэбют гродзенца адбыўся ў бары «Corsar», дзе яму ўдалося сабраць цэлую залу.

Чытайце яшчэ:  Бар з «агеньчыкам». У Гродне адкрыўся пірацкі “Карсар”
«Было горача, я не чакаў такой падтрымкі, — распавядае Павел. — Гэта толькі пачатак і я ўжо шчаслівы. Я ўсё яшчэ хачу прывезці Цімаці ў Гродна. Думаю, гэта ў мяне атрымаецца. Шампанскае мне не ўдалося тады перадаць, але Цімур ужо слухаў мае трэкі, што можа быць лепш?»

https://www.instagram.com/p/BqVICpSH3F6/

Паша ўсё яшчэ спадзяецца, што Цімаці прыедзе ў Гродна і выступіць у клубе БАЗА. Над гэтым ён цяпер працуе.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life