22 лістапада ў Ленінскім судзе Гродна павіннен быў адбыцца разгляд справы кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка, але пасяджэнне не прайшло з-за таго, што актывіст прыйшоў у робе зняволенага і з драўляна калодкай.

Нагадаем, 7 лістапада міліцыя затрымала Мікалая Саляніка разам з іншым членам АГП у Гродне Аляксандрам Лаўрэнцьевым за спробу правядзення несанкцыянаванага пікету. У той дзень Салянік і Лаўрэнцьеў прайшлі па цэнтры горада з плакатам «Долой Самодержавие».
Гродзенскі актывіст прыйшоў у суд у робе зняволенага і з калодкай. Яго не пусцілі, а пасяджэнне перанеслі

У выніку ў судзе Ленінскага раёна разгляд справы перанеслі на 26 лістапада. Прычынай гэтаму стала калодка, з якой прыйшоў Мікалай Салянік.

«Яго не пусцілі ў залу суда і сказалі здымаць калодку, а ключоў ад яе не было. У выніку суддзя прыняў рашэнне не пускаць Саляніка ў залу з небяспечным прадметам і перанеслі пасяджэнне на 26 лістапада», — распавёў Hrodna.life гродзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч. Саляніку загадалі првйсці ў суд наступным разам у «адпаведнай вопратцы».

Раней, 8 лістапада, актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева судзілі ў судзе Ленінскага раёну Гродна. Паводле арт. 23.34, ч. 3 КаАП суддзя Руслан Гурын пакараў грамадскага актывіста штрафам на 30 базавых велічынь, што складае ажно 735 рублёў.