«Архітэктурнае бюро 35» з Мінска паказалі ў Гродзенскім гарвыканкаме, як будзе выглядаць забудова вуліцы Савецкіх памежнікаў, піша «Гродзенская праўда».

На вуліцы ўжо рэканструявалі пад абласную філармонію будынак былога ДК «Хімікаў». На месцы былога гарбарнага завод Генеральным планам Гродна прадугледжана ўзвядзенне грамадска-дзелавога цэнтра, а побач — кафэ.

Вуліца будзе развівацца ў заходнім кірунку. Наступнай буйнай новабудоўляй стане жылы комплекс больш чым на 260 кватэр у раёне прыватнай жылой забудовы. Участак абмежаваны вуліцамі Савецкіх пагранічнікаў, Гогаля, Купальскім завулкам. Інвестар — ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі» з Мінска.

Корпусы дома будуць збірацца з трохслаёвых бетонных панэляў, дастаўляцца з заводаў прадпрыемства ў гатовым выглядзе і ўжо з каляровым аздабленнем сцен. Мантавацца панэлі будуць без зваркі, на балтах. Фасады ў такіх дамах бясшвовыя.

На плошчы каля двух гектараў з’явяцца чатыры корпуса жылых дамоў вышынёй 6, 7, 8 і 12 паверхаў. Жылы комплекс будзе з зачыненымі дварамі, дастатковай колькасцю парковак.

Дзелавы цэнтр і «бясшвовыя» шматпавярховікі. Як будзе выглядаць вуліца Савецкіх пагранічнікаў у Гродна

У аддаленай перспектыве на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў плануецца знос старога жылля, непрыдатнага для пражывання. Замест іх з’явяцца вышынныя дамы з дастатковай колькасцю парковачных месцаў. Адначасова працягнуць мадэрнізаваць фасады дамоў, пабудаваных у сярэдзіне мінулага стагоддзя. У такіх дамах на першых паверхах можна адкрываць розныя гандлёвыя аб’екты, што ўжо з поспехам робіцца. А жыхарам кватэр, якія там раней размяшчаліся, прапануюць больш камфортнае жыллё.

Яшчэ адной дамінантай вуліцы Савецкіх памежнікаў стане мадэрнізуемая гасцініца «Гродна» з рэстаранным комплексам. Кітайскі інвестар правядзе з боку гэтай магістральнай вуліцы комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Дзелавы цэнтр і «бясшвовыя» шматпавярховікі. Як будзе выглядаць вуліца Савецкіх пагранічнікаў у Гродна

А нядаўна з аўкцыёну быў прададзены будынак былога камбіната школьнага харчавання Кастрычніцкага раёна, размешчанага па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 146. Менавіта тут калісьці заканчваўся Гродна і пачыналася вёска Ласосна. Прыватная гродзенская кампанія з замежным капіталам, якая спецыялізуецца на рамонце аўтобусаў і грузавікоў, аддала за куплю каля 300 тысяч рублёў. Па ўмовах аўкцыёну, новы ўладальнік павінен не пазней за тры гады з моманту заключэння дагавора куплі-продажу адкрыць адміністрацыйны гандлёвы аб’ект або кропку для абслугоўвання насельніцтва.