Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне адкрылі помнік Дзяржынскаму: ён будзе дапамагаць выхоўваць патрыятызм - Hrodna.life - навіны Гродна

Бюст Фелікса Дзяржынскага знаходзіцца ля гімназіі № 6, што на вуліцы імя Дзяржынскага. Цягам лістапада яго абнаўлялі, а 13 снежня ўрачыста адкрылі. Цырымонію прымеркавалі да Дня супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі, піша «Гродзенская праўда».

У гэты ж дзень лепшых вучняў 5-х класаў урачыста прынялі ў піянеры. Піянерская дружына школы носіць імя Дзяржынскага.

Чытайце яшчэ:  У гімназіі ў Гродне абнаўляюць помнік Феліксу Дзяржынскаму

Помнік Дзяржынскаму — частка выхавання патрыятызму?

Начальнік упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Аляксандр Невяроўскі на адкрыцці патлумачыў, што «Фелікс Дзяржынскі - шматгранная асоба».

— Так павялося, што ён вядомы больш, як заснавальнік органаў дзяржаўнай бяспекі […], аднак сацыяльная частка яго дзейнасці была значная для маладой савецкай дзяржавы не менш. […] па яго ініцыятыве была створана камісія па паляпшэнні жыцця дзяцей, у выніку чаго праблему дзіцячай безнагляднасці атрымалася звесці да мінімуму. […] Прыемна, што ўскласці кветкі і аддаць даніну павагі Дзяржынскаму ветэраны і супрацоўнікі органаў КДБ могуць і ў Гродне. Помнікі павінны нагадваць моладзі пра тое, што было ў нашай гісторыі. Ведаючы сваю гісторыю, кожны з нас зможа зрабіць краіну лепш і прыгажэй, — сказаў Аляксандр Невяроўскі.

Намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч падкрэсліў, што помнік Феліксу Дзяржынскаму тут, у школе, — гэта важная частка выхавання патрыятызму, гістарычнай памяці і грамадзянскай адказнасці ў вучняў.

Адліты з бронзы бюст Фелікса Дзяржынскага ля ганка школы ўсталявалі ў 1985 годзе па ініцыятыве дырэктара Уладзіміра Стрэльнікава. Ён асабіста замовіў помнік, а стваралі яго ў Мінску. Праз 33 гады пры падтрымцы ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, абласных і гарадскіх уладаў помнік і частку фасада школы абнавілі.