Дырэктарка турфірмы прайграла грошы кліентаў на стаўках

Гродзенская пракуратура перадала у суд крымінальную справу 31-гадовай дырэктаркі турфірмы пра растрату грошай.

У красавіку гэтага года абвінавачаная зарэгістравала камерцыйную арганізацыю для аказання турыстычных паслуг.

З 15 траўня па 2 жніўня 2018 года яна атрымала ад кліентаў больш за 39 тыс. рублёў. Замест таго, каб разлічыцца з турагенцтвам і аператарам за аказанне паслуг, абвінавачаная прайграла грошы ў букмекерскіх канторах. 15 кліентаў турфірмы не змаглі паехаць на адпачынак. Прынесеная ім матэрыяльная і маральная шкода дагэтуль не пакрытая.

Апроч таго, кабета падрабіла даведку пра прыбыткі і прадставіла яе ў «Вэлком», каб купіць мабільны тэлефон у растэрміноўку, а таксама падманам завалодала грашамі сваёй знаёмай і прычыніла шкоду юрыдычнай асобе.

Гродзенку вінавацяць у растраце грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры, падробцы афіцыйных дакументаў і прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу.

Падчас папярэдняга следства пацярпелыя падалі да абвінавачанай пазовы пра пакрыццё прынесенай ім шкоды, якія суд разгледзіць у рамках крымінальнага працэсу. Пакуль кабета застаецца пад вартай.

Падзяліцца
Меткі: судытурызм

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024