Дэмантаваць грамадскую прыбіральню насупраць Фарнага касцёла пачалі 23 снежня. На працягу некалькіх дзён пабудову прыбяруць, а падземныя пакоі пачнуць засыпаць. У будучыні на месцы туалета з’явяцца клумбы з кветкамі.

Туалет на Савецкай плошчы зачынілі на рамонт ў 2016 годзе і з тых часоў ён так і не адкрываўся.

Знакамітую прыбіральню-"метро" на Савецкай плошчы ў Гродне знеслі
Грамадскі туалет зачынены на рамонт. 2017 год
Грамадскі туалет на Савецкай плошчы быў пабудаваны ў канцы 40-х гадоў па праграме рэканструкцыі Гродна 1947 году. Доўгі час гэта была бясплатная прыбіральня ў цэнтры Гродна. У 2002 годзе туалет упершыню перайшоў у прыватныя рукі, але пазней вярнуўся гораду і знаходзіўся на балансе ЖКГ. Апошні сур’ёзны рамонт гарадскога туалета прайшоў у 2007 годзе.

Да рэканструкцыі плошчы, калі каля туалета расло шмат дрэў, ён не быў такі прыкметны, але ў апошнія гады гэтая пабудова стала адной з славутасцяў горада. Гэта месца часта называлі яшчэ «гродзенскім метро» з-за вонкавага выгляду і вялікай літары «М», якая вісела яшчэ некалькі гадоў таму.

Знакамітую прыбіральню-"метро" на Савецкай плошчы ў Гродне знеслі
Так выглядаў грамадскі туалет у 2014 годзе
Сёння бліжэйшы грамадскі туалет да плошчы Савецкай працуе ў Моладзевым цэнтры «Гродна».