Работнікі Гродзенскага гарадскога аддзела па НС наведалі 138 аб’ектаў школьнага і дашкольнай адукацыі. Парушэнні нормаў і правілаў супрацьпажарнай бяспекі знойдзеныя ў 28 установах, піша «Вячэрні Гродна».

Самыя часта сустракаемыя парушэнні:

— замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (дзверы, якія раздзяляюць калідоры, вестыбюлі, холы, выхады на лесвічныя клеткі), не ў поўнай меры абсталяваны прыладамі, якія забяспечваюць іх свабоднае адчыненне знутры без выкарыстання ключоў;

— планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць форме, зацверджанай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;

У адной з гродзенскіх гімназій ўсталяваныя турнікеты, якія перашкаджаюць бяспечнай эвакуацыі людзей з захаваннем мінімальнага часу. Дзе-нідзе акумулятарныя батарэі ў прыборах сістэмы пажарнай сігналізацыі знаходзяцца ў няспраўным стане, а ў некаторых выпадках адключаны ці знаходзяцца ў няспраўным стане шлейфы сістэм пажарнай сігналізацыі.

Кіраўнікам устаноў адукацыі, дзе былі выяўлены парушэнні норм і правілаў пажарнай бяспекі, накіраваныя рэкамендацыі, дзе вызначаны тэрміны ліквідацыі заўваг. Работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Гродзенскага гарадскога аддзела па НС, пасля заканчэння названых тэрмінаў, зноў наведаюць установы адукацыі, каб пераканацца ў ліквідацыі парушэнняў, — распавялі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Спіс школ і садкоў, дзе былі выяўлены парушэнні, можна знайсці на сайте МНС.