18 студзеня ў былым будынку пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» у тэставым рэжыме пачала працаваць новая кавярня «Прахадная».

У кавярні можна будзе пакаштаваць каву з зерня 100% арабікі. Апроч класічных эспрэса, амерыкана, раф і капучына гасцям прапануюць латэ на аўсяным малацэ. Навінкай для Гродна стане кава з тэкілай.

На прахадной фабрыкі “Акцэнт” адкрылася кавярня “Прахадная”

На прахадной фабрыкі “Акцэнт” адкрылася кавярня “Прахадная”

Апроч кавы, гарбаты і дэсертаў, кавярня прапануе сняданкі з сырнікаў, панкейкаў ці аўсянай кашы. Паснедаць можна да 13 гадзін.

Час працы з 9 да 23 штодня.

На прахадной фабрыкі “Акцэнт” адкрылася кавярня “Прахадная”

Кавярня «Прахадная» стала ўжо пятай гастра-ўстановай, што з’явілася ў былым будынку фабрыкі «Акцэнт». Сёлета тут плануецца адкрыць яшчэ тры аб’екты грамадскага харчавання.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]