Кастрычніцкі РАУС г. Гродна обвесціў у вышук яшчэ аднаго без весткі зніклага падлетка, шаснаццацігадовага Дзяніса Духаніна.

15 студзеня каля 13.35 Дзяніс пайшоў з дома, дзе ён зараз — невядома. Хлопец жыве на вул. Вішнявецкай, 2А-94. Вучыцца ў гімназіі № 9, у навучанні паспяховы, бярэ ўдзел у алімпіядах.

У РАУС ёсць версія, што ён з’ехаў разам з раней зніклым Аляксандрам Чакам.

Хлопцу з выгляду 16−18 гадоў, узрост каля 180−185 см, хударлявы (каля 70 кг), валасы цёмна-русыя, каля 5 см.

Быў апрануты ў цёмна-сінюю куртку (балоневая), падоўжаную, на левым перадплеччы эмблема карычневага колеру, цёмна-сінія зімовыя чаравікі, цёмна-сінія штаны, кашулю ў клетку чырвонага колеру (уцепленая), з сабой у яго яшчэ адна кашуля цёмна-сіняга колеру ў дробныя ўзоры, заплечнік чорнага колеру, порткі спартовыя і майка, два кашалькі (у адным былі капейкі, а другім — папяровыя купюры).

Адменныя прыкметы: на спіне ёсць расцяжкі, гарызантальныя.

Вышук! У Гродне знік яшчэ адзін падлетак

Усіх, у каго ёсць якая-небудзь інфармацыя пра месца знаходжання непаўнагадовага, просяць паведаміць на тэлефонах: 79−78−06, 79−78−05, 8 (029) 7 806 668 або 102.