У Кастрычніцкім раёне за мінулы год распачалі 33 крымінальных справы за ровары. Пры гэтым выкрадзена іх значна больш, бо часам зламыснікі забіралі іх адразу некалькі, паведамляе міліцыя.

— Па статыстыцы часцей за ўсё ровары выкрадаюцца з драбінчатых пляцовак пад’ездаў. Тросікі, якімі іх замацоўваюць да парэнчаў або трубаў не з’яўляюцца гарантам бяспекі, так як лёгка перакусваюцца адмысловай прыладай, — распавёў старэйшы оперупаўнаважаны ОУР КМ Кастрычніцкага РАУС г. Гродна маёр міліцыі Дзмітрый Варанецкі.

Каб забяспечыць захаванасць ровара, уладальнікам варта:

— пакідаць іх у кватэры альбо замкнёным падвальным памяшканні.

— магчыма выкарыстанне памяшканняў былых смеццеправодаў, якія зачыняюцца.

— улічваючы, што ў большасці сваёй выкрадаюцца больш дарагія мадэлі, бацькі павінны растлумачыць дзецям, што недапушчальна пакідаць ровары на дзіцячых пляцоўках, стадыёнах, каля пад’ездаў без нагляду. Ня трэба даваць пакатацца незнаёмым людзям.

Часцей такія крадзяжы адбываюцца ў вясенне-летні перыяд, аднак з-за таго, што ровары «зімуюць» у пад’ездах, факты крадзяжоў рэгіструюцца і цяпер.

У асноўным крадуць мужчыны, якія нідзе не працуюць, нярэдка раней судзімыя па аналагічных артыкулах. Хтосьці прадае маёмасць па непрыдатным кошце, хтосьці разбірае і рэалізуе па запчастках, асобныя пакідаюць сабе. Часам забытыя на вуліцы ровары знаходзяц і аддаюць іх у «сталы знаходак» райаддзелаў міліцыі. Таму перш чым заяўляць аб злачынстве, пацікаўцеся ў РАУС па месцы жыхарства — не выключана, што ваша транспартны сродак знаходзіцца там.