Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне паказалі канцэрт карэйскай групы BTS. Фанаты плакалі

Запіс канцэрта паўднёвакарэйскай хіп-хоп групы BTS паказалі ў кінатэатры «Космас» 26 студзеня. Зала была перапоўнена. Наведвальнікі засталіся ў захапленні, а некаторыя не змаглі стрымаць слёз.

У гэты дзень у кінатэатры прайшлі два паказы па дзве гадзіны кожны. Адзін з іх сабраў 375 чалавек — у асноўным падлеткаў 12−18 гадоў.

«Некаторыя хлопцы дзеля прагляду прыехалі з іншых гарадоў, — распавядае арганізатар Анастасія Шабашова. — Па-сапраўднаму цёпла было чуць, як крычаць імёны людзей, якімі мы захапляемся. Гэта мы называем фанчантамі. Некаторыя прызнаваліся ў любові да фандому [фанатаў групы — рэд. ]. Я, як арганізатар, была моцна кранутая тым, як фанаты прызнаваліся адзін аднаму ў любові».

Анастасія адзначае, што канцэрт на вялікім экране і з добрай якасцю гуку нават параўнаць нельга з праглядам на экране тэлефона.

Што такое BTS?

BTS — паўднёвакарэйскі бойсбэнд, хіп-хоп-група, якая складаецца з сямі хлопцаў. Яна сфармавалася ў 2011 годзе. У BTS мільёны прыхільнікаў па ўсім свеце.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life