Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Люблю здымаць на хаду". Гродзенка Наталля Дораш атрымала гран-пры ў фотаконкурсе - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенская фатографка Наталля Дораш атрымала гран-пры конкурсу «Мой родныя кут» ад «Беларусь сегодня« і галоўны прыз — ноўтбук. Сярод здымкаў, пададзеных на конкурс — фотапрацы «Гануля», «Царква ў сяле Чарлёна», «Руды хлопчык».

— Фатаграфіяй займаюся з 70-х гадоў мінулага стагоддзя, яе я ніколі не пакідала. За гэтыя гады назапашаны велізарны архіў, адбылося некалькі асабістых фотавыстаў, брала ўдзел у розных іншых, у тым ліку міжнародных. Займала і першыя месцы. Супрацоўнічала са мноствам розных перыядычных выданняў, зараз — у «Вячэрнім Гродна». Хоць сама сябе лічу фатографам-аматарам. Жыву па прынцыпе: ні дня без фота!

Чытайце яшчэ:  Гістарычная свіння і “ачарненне савецкай рэчаіснасці”. Hrodna.life выдаў календары на 2019 год з рэтра-здымкамі
Наталля Дораш прызнаецца, што не любіць пастановачныя фота, любіць здымаць на хаду, так выкананы працы «Гануля», «Рыжык». Здымак поля ў Чарлёне з відам на храм Божага Нараджэння Найсвятой Багародзіцы зроблены не выходзячы з машыны. «Проста ўсё супала: і святло, і сам момант. У капцах фермер пасадзіў моркву. Калі мы ехалі назад гэтай дарогай праз некалькі дзён, такога эфекту ўжо не было», — тлумачыць фатографка.

Перамога ў конкурсе — ганарова. Перш за ўсё для маіх блізкіх, унукаў. Яны вельмі рады падарунку, ім ён патрэбен.