Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Ігар Банцэр стаў у Польшчы бяздомным: як жыве музыка зараз

Вакаліст гурта Mister X і актывіст з Гродна Ігар Банцэр ужо каля года начуе ў выпадковых месцах Варшавы: то ў машыне сябра, то ў начлежцы для бяздомных. Пры гэтым, пра тое не ведаюць нават многія блізкія і сябры Ігара. Фотагісторыю пра адзін дзень Ігара Банцэра ў Варшаве апублікаваў фатограф і бізнес-кансультант Аляксандр Валодзін.

Адзін дзень Ігара Банцэра

«Да начлежкі для бяздомных, якая знаходзіцца на тэрыторыі завода-банкрута, што выпускаў раней бетонныя вырабы, я прыехаў у 6:00. У 5:55 у людзей, якія скарысталіся начлежкай, пад’ём, потым іх кормяць сняданкам, і яны павінны пакінуць памяшканне да вечара», — піша Валодзін.

Каля ўвахода ёсць ячэйкі, дзе бяздомныя захоўваюць свае рэчы. У ячэйцы Ігара тая самая сумка, з-за якой 16 ліпеня эвакуіравалі 150 чалавек з Міністэрства сям'і ў Варшаве, а Банцэра забрала паліцыя.

У Варшаве працуюць тры начлежкі, месцаў у іх не хапае. Бяздомныя, якім не хапіла месцаў у былым заводзе на вуліцы Мысліборскай, начуюць непадалёк — наўпрост на бетонных канструкцыях закінутага завода. Або стараюцца знайсці альтэрнатыўнае месца для начлегу. Падчас адной са спробаў прабрацца ў такое месца Ігар Банцэр пашкодзіў сабе нагу.

Цяпер па медыцынскую дапамогу ён ездзіць у паліклініку для бяздомных. Праўда, фінансавання для паўнавартаснай медыцынскай дапамогі там не хапае. Прынамсі ёсць чыстыя бінты для перавязкі.

Асноўная частка рэчаў, якія Ігар прывёз з сабой у Польшчу, знаходзіцца ў падвале ў сябра. У дзень, калі Аляксандр здымаў рэпартаж, сябар акурат з’ехаў у іншы горад — і прыйшлося турбаваць яго родных. У якасці падзякі Ігар вырашыў купіць у краме ля могілак кветку.

У Ігара, як і ва ўсіх бяздомных, няма рэгістрацыі па месцы жыхарства. У спробах вырашыць свае бюракратычныя і сацыяльныя праблемы ён ходзіць у розныя адміністрацыі: пакуль безвынікова, часцей за ўсё яго адпраўляюць кудысьці далей. Нейкі чыноўнік адправіў яго ў міністэрства: так ён там і апынуўся са сваёй сумкай, што прывяло да начлегу ў паліцыі.

У пятніцу 19 ліпеня ён паспрабаваў шчасця ў Адміністрацыі раёна Бяляны ў Варшаве. Гэтым разам з ім ветліва размаўлялі і далі паперы для запаўнення.

«Ігар кажа, што гэта рэдкасць і звязвае з тым, што я спрабаваў здымаць інспектара. Працяг гісторыі заўтра ў наступным пасце», — піша Аляксандр Валодзін.

Хто такі Ігар Банцэр

Ігар Банцэр — музыка гродзенскага стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаўся культурнай і грамадскай дзейнасцю. Адбываў паўтара года «хіміі» за нібыта хуліганства, якім палічылі танец у стрынгах ля міліцэйскай машыны. Трымаецца антыфашысцкіх і антырасісцкіх поглядаў. Некалькі разоў трапляў у псіхалагічныя шпіталі ў Беларусі, Польшчы і Германіі.