Людзі і справы

«Мінакі ў шоку». Малады гродзенец расказвае, чаму так дзіўна апранаецца

Сяргею 16 гадоў і ён вучыцца ў адным з каледжаў горада. Свой яркі вобраз хлопец прыдумаў некалькі месяцаў таму і так стараецца выходзіць на вуліцы Гродна кожны дзень. На меркаванні навакольных імкнецца не звяртаць увагу.

«Хаджу так, таму што мне гэта падабаецца, меркаванне іншых мяне не цікавіць, — распавядае Сяргей. — Твар закрываюць дрэды і маска (sad — сумны). Імкнуся на сабе вылучаць метал і якія-небудзь іншыя дэталі, якія прыдумаю. Мой стыль я бліжэй за ўсё адношу да панк-хіп-хопу».

Вучыцца Сяргей на электрыка. На вучобе даводзіцца здымаць ланцуг і маску, але нават без гэтых атрыбутаў ён застаецца яркім.

«Першыя дні на вучобе выкладчыкам было нязручна мяне такім бачыць, але сёння яны ўжо прывыклі. Пасля вучобы ў сваім вобразе я выходжу кожны дзень, гэта мой стыль і мне ён падабаецца. Так, мінакі „охреневают“ і хтосьці нават параўноўвае мяне з такімі вядомымі рэперамі як Моргенштэрн, Кізару, Гон.Фладд і іншымі. Канфліктаў на вуліцах Гродна не бывала, у асноўным усе людзі пазітыўна ставяцца. А калі будуць нешта казаць дрэннае, то няхай гавораць».

Сяргей кажа, што гродзенцаў з падобным вобразам як у яго ён яшчэ не бачыў, але пры гэтым хлопец адзначае, што людзі не павінны саромецца таго, што любяць. «Калі людзям падабаецца які-небудзь стыль, то трэба прытрымлівацца яго і не думаць, што скажуць навакольныя. Мае бацькі змірыліся з вобразам. У ім я сябе адчуваю больш свабодным.іНават штаны запраўленыя ў шкарпэткі - гэта крута, так яшчэ сяляне хадзілі».

У будучыні хлопец хоча ўпрыгожыць сваё цела пірсінгам і татуіроўкамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024