Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Абяцаюць найлепшыя дранікі ў горадзе: на Ажэшкі адкрылася кафэ з беларускім каларытам - Hrodna.life - навіны Гродна

На Ажэшкі з 10 лютага ў тэставым рэжыме пачало працу кафэ «Дранікі». Асноўнымі стравамі там з’яўляюцца беларускія дранікі, пяльмені, а ў якасці дэсерту бельгійскія вафлі з рознымі топінгамі і марозіва ўласнай вытворчасці. Акрамя гэтага ў кафэ прапануюць вялікі выбар гарачых, алкагольных і безалкагольных напояў.

Работы па ўладкаванні новага кафэ ў будынку пачатку XX стагоддзя на вуліцы Ажэшкі пачаліся яшчэ ўлетку 2018 года. Уладальнік пастараўся захаваць стыль і атмасферу дома. Інтэр'ер выкананы ў простых прыемных танах, якія выдатна суадносяцца з арыгінальнымі цаглянымі сценамі і незвычайна аформленымі столямі. У кафэ каля 20 пасадачных месцаў. Установа размешчана недалёка ад чыгуначнага вакзалу і ў крокавай даступнасці ад галоўных турыстычных месцаў горада.

«Мы будзем прадаваць традыцыйную беларускую кухню, — распавядае загадчыца кафэ Таццяна Кульбей. — Асноўны ўпор робім на дранікі, паспрабуем іх зрабіць найлепшымі ў горадзе. Гатуем іх па нашых сакрэтных тэхналогіях, як звычайныя, так і з курыцай і ялавічынай. Іх асаблівасць у тым, што ўсе стравы падаюцца з жару — будзем гатаваць для кожнага кліента, а не проста разаграваць. Акрамя гэтага мы можам прапанаваць пяльмені ручной лепкі, шэсць відаў уласнай вытворчасці марожанага і бельгійскія вафлі. Таксама ў кафэ ёсць вялікі выбар розных напояў, у тым ліку і алкаголю, асноўным з’яўляецца беларуская крамбамбуля. У будучыні ва ўстанове з’явяцца сняданкі і новыя стравы.

Адрас: Ажэшкі, 35а

Час працы:
ПН-ЧЦ — 11:00 — 23:00
ПТ-НД — 11:00 — 01:00

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life