Апошні матч рэгулярнага чэмпіянату «Нёман» праводзіў у Мінску 2 сакавіка супраць зборнай «U-20». Падапечныя Сяргея Пушкова саступілі гаспадарам.

Сустрэча для каманда нічога не вырашала. Яшчэ да гульні было зразумела, хто з кім сустрэнецца ў плэй-оф.

«U-20» — «Нёман» 3:1 (2:1, 0:0, 1:0)

галы:
01:50 1:0 — Воранаў (Папкоў, Пышкайла, — бол.)
10:32 2:0 — Кузьміч (Воранаў)
19:10 2:1 — Казячы (Савінаў, Арлоў)
44:38 3:1 — Масілевіч (Ігнатаў, Ерменкаў)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Я хачу падзякаваць нашых заўзятараў, якія прыехалі і падтрымалі ў апошняй сустрэчы рэгулярнага чэмпіянату, вялікі дзякуй. Ну, а па гульні магу сказаць, што яна была роўнай, але мы зрабілі тры грубых памылкі, якія зборная «U20» рэалізавала. У нас проста не атрымалася гульня ў атацы.

Усе пары плэй-оф на стадыі ¼ фіналу выглядаюць так:

«Юнацтва» — U 20
«Нёман» — «Ліда»
«Шахцёр» — «Металург»
«Дынама-Маладзечна» — «Гомель»

Першыя гульні чвэрцьфінальнай серыі пройдуць 6 і 7 сакавіка на хатніх пляцоўках каманд, указаных у парах першымі.