Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Прагнозы надвор'я будуць дакладнейшыя: у Гродне пабудуюць радыёлакатар - Hrodna.life - навіны Гродна

Белгідрамет плануе ўсталяваць радыёлакатар ў Гродне і замяніць у Брэсце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Рамана Лабазнава.

У 2018 годзе пачалося стварэнне сеткі радыёлакацыйных назіранняў у Беларусі. Радыёлакатар усталяваны ў аэрапорце Віцебска, у Мінску разгорнуты цэнтр кіравання радыёлакацыйнай сеткай. Сетка ўключае радары з Віцебска, Гомеля, Мінска і Брэста.

«Мы займаемся праектаваннем і ў бягучым годзе пабудуем радар у Гродне, у 2020 годзе — у Брэсце. Такім чынам, уся тэрыторыя Беларусі будзе пакрыта радыёлакацыйным полем. Нашы сіноптыкі ў рэжымеаонлайн будуць бачыць стан атмасферных працэсаў, што асабліва важна для звышкароткатэрміновага прагназавання ў навальніцанебяспечны перыяд», — сказаў Раман Лабазнаў.

Новыя кадры і дадатак для Android

Асаблівая ўвага надаецца развіццю кадравага патэнцыялу. «У мінулым годзе на геаграфічным факультэце БДУ ў магістратуры адкрылася спецыяльнасць „сінаптычная метэаралогія“. Ужо адбыўся першы набор. Для нас пачалі рыхтаваць спецыялістаў з паглыбленым вывучэннем дысцыплін па прагназаванні умоў надвор’я. Гэты напрамак работы мы будзем развіваць. У прыватнасці, актыўна ўзаемадзейнічаем з міжнароднымі навучальнымі цэнтрамі, перш за ўсё навучальным цэнтрам Расгідрамета», — адзначыў начальнік Белгідрамета.

Таксама спецыялісты Белгідрамета працуюць над мабільным дадаткам «Надвор'е ў кішэні» для платформы Android.
Прыкладанне дае інфармацыю аб фактычным надвор'і, гідралагічным, аграметэаралагічным і радыяцыйна-экалагічным становішчы ў населеных пунктах Беларусі. Пакуль яно працуе ў тэставым рэжыме.