Што пакажуць экскурсаводы Гродна на юбілейным фэсце. Арганізатары далі папярэдні анонс

Дзясяты юбілейны Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Гродне 12−14 красавіка. Падчас сёлетняга фэста па вобласці пройдзе 50 экскурсій, з іх 13 — у Гродне. Усе экскурсіі фэста будуць бясплатнымі для наведвальнікаў. Экскурсаводы правядуць іх па-валанцёрску.

Гродзенскі каардынатар фэста Міхаіл Нарынкевіч распавёў Hrodna.life пра адметнасці і цікавосткі сёлетніх падарожжаў.

З цікавостак сёлетняга фестывалю Міхаіл адзначае яго працягласць. Упершыню экскурсіі будуць ладзіцца цэлых 3 дні. Адкрые фестываль у пятніцу 12 красавіка «касмічная» экскурсія пра турызм у кіно і геральдыцы ад Аляксандра Старыцына. Экскурсавод вырашыў скарыстацца блізкасцю датаў Дня касманаўтыкі і сёлетняга фэста.

У суботу, 13 красавіка, пройдуць экскурсіі, звязаныя з гісторыяй гродзенскіх храмаў. Андрэй Чарнякевіч правядзе экскурсію па кляштары брыгітак, там жа адбудзецца экскурсія па старым лямусе ад Гражыны Шалкевіч і таксама экскурсія па касцёле ад ксяндза Антонія Грэмзы.

hrodna.life/articles/lyamus-ekskursii/

Пра гісторыю Свята-Пакроўскага сабора раскажа Георгій Рой, а пра лютэранскую кірху — Уладзімір Татарнікаў. Бонусам да гэтай экскурсіі стане міні-канцэрт арганнай музыкі ад Веры Латышавай. Пра гісторыю ўніяцкай царквы Гродна раскажа Андрэй Крот. Ігар Лапеха раскажа пра гісторыю Гарадніцы. Таксама ўдзельнікі гэтай экскурсіі наведаюць экспазіцыю «Гродна-міні».

hrodna.life/articles/igar-lapeha-adkryie-muzey-z-maketami-gistaryichnyih-budyinkau-grodna-dze-ekskursii-buduc-supravadzhac-specefektyi/

Экскурсія ад Васіля Герасімчыка будзе прысвечана Гродна часоў паўстання 1863−1864 годаў. Яшчэ адна суботняя экскурсія пройдзе ў мікрараёне Дзевятоўка. Пра гісторыю амаль ужо знішчанай кінавёскі, дзе здымалі знакаміты за савецкім часам фільм «Белыя Росы», раскажа Міхаіл Нарынкевіч.

hrodna.life/articles/lyataem-nad-dzevyatoukay/

Нядзеля 14 красавіка парадуе аматараў ровара. Дзве экскурсіі гэтага дня пройдуць на гэтым двухколавым транспарце. Для адной групы Яўген Махнач правядзе экскурсію «Пра бровары на ровары», другая разам з Русланам Кулевічам праедзе «Ад стадыёна да стадыёна», каб даведацца пра гісторыю гродзенскага спорту.

hrodna.life/2018/04/29/u-grodne-prayshla-pershaya-velaekskursiya/

Таксама ў нядзелю пройдзе экскурсія, прысвечаная каралеўскай гісторыі Гродна на польскай мове, з перакладам на рускую і беларускую. Яе правядзе Пшэмэк Кучынскі, валанцёр з Польшчы.

Экскурсію пра гісторыю гродзенскіх яўрэяў і сінагогі правядзе Барыс Квяткоўскі.


Месцы збору і час правядзення экскурсій яшчэ ўдакладняюцца. Канчатковы варыянт праграмы будзе апублікаваны 7 красавіка. Разам з праграмай адкрыюцца і формы папярэдняй рэгістрацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024