Здароўе і спорт

Свята не атрымалася: «Нёман» у Гродне буйна прайграў «Шахцёру»

У першым хатнім матчы сезону, які праходзіў 6 красавіка ў Гродне, «Нёман» буйна прайграў «Шахцёру» — 0:3.

Вясновае надвор’е, першы афіцыйны матч «Нёмана» ў Гродне пасля міжсезоння, перамога ў Гомелі, бясплатны ўваход, розыгрыш тэлевізара, гэта і многае іншае стала падставай для гродзенцаў прыйсці на стадыён 6 красавіка і падтрымаць родную каманду.

Гуляць супраць «Нёмана» прыехаў адзін з прэтэндэнтаў на чэмпіёнства ў гэтым годзе — салігорскі «Шахцёр». У мінулым сезоне гарнякі сталі сярэбраным прызёрам.

Каманды пачалі актыўна, «Нёман» нават спрабаваў ствараць вастрыню каля варот гасцей. Але неўзабаве «Шахцёр» завалодаў перавагай. Вызначыцца ў першай палове матчу ім так і не ўдалося. На перапынак каманды сышлі з нулямі на табло.

У другім тайме «Шахцёр» узмацніў свой ціск на вароты «Нёмана», што і прынесла вынік. На 49-й хвіліне Анціч далёкім ударам паслаў мяч у правую дзявятку варот «Нёмана». На 60-й хвіліне Бакай павялічыў перавагу сваёй каманды. А на 67-й госці наогул даводзяць лік да разгрому, дзякуючы галу Бадула.

«Нёман» не паказаў той гульні, якую чакалі шматлікія заўзятары. Пасля трэцяга ўзяцця варот, гледачы сталі пакідаць трыбуны. Экстраныя замены Кавалевіча не ўзмацнілі гульню ў атацы. Гродзенцы да канца матчу толькі абараняліся, нават не маглі зайсці на палову гасцей. «Шахцёр» у сваю чаргу паказаў выдатную гульню — акурат як для лідара чэмпіянату.

«Нёман» — «Шахцёр» — 0:3

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

— Можа быць і паўтаруся, што першы тайм гулялі вельмі кампактна. Ведалі, што атака ў Салігорска кваліфікаваная. Нельга дапускаць такія памылкі ў апорнай зоне, як мы дапускалі ў другім тайме. Мы збіраліся ў другім тайме перабудаваць гульню, каб паскорыць флангі, але атрымалася так як атрымалася. Мы прапусцілі гол.

Матч у Гродне наведала каля 5500 чалавек.















Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024