Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Новы аўтамабіль Renault разыграюць на футболе ў Гродне - Hrodna.life - навіны Гродна

Цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман» сумесна з футбольным клубам «Нёман» праводзяць рэкламную гульню «Наша гульня — Ваша ўдача», пераможца якой атрымае новы аўтамабіль Renault Logan.

Для ўдзелу трэба купіць абанемент на наведванне футбольных матчаў на стадыён «Нёман» і з 20 красавіка да 1 лістапада зарэгістравацца на сайце cskneman.by. Аўтамабіль будзе разыграны шляхам адкрытай латарэі падчас хатняга матчу 9 лістапада на стадыёне «Нёман». Падрабязныя правілы і ўмовы гульні будуць апублікаваны 19 красавіка на сайце cskneman.by і fcneman.by.