Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На гарадскіх экранах Гродзеншчыны пачнецца зваротны адлік часу да дня вызвалення Беларусі - Hrodna.life - навіны Гродна

Акцыя стартуе 20 красавіка. За 75 дзён да святкавання дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачнецца адлік зваротнага часу на гарадскіх экранах, піша «Гродзенская праўда».

У гэтым годзе Беларусь адзначыць 75-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 10 красавіка стартавала агульнаабласная акцыя «Малюем Перамогу разам!». Ва ўсіх населеных пунктах Гродзенскай вобласці пройдуць выставы малюнкаў на тэму Перамогі. Работы будуць размешчаны ў вітрынах і вокнах грамадскіх, адміністрацыйных, гандлёвых будынкаў.