У 4-м туры чэмпіянату Беларусі «Нёман» у Гродне 19 красавіка абыграў «Віцебск» з лікам 1:0. Адзіны мяч у матчы забіў кыргызскі легіянер гродзенцаў Гулжыгіт Алыкулаў.

Пры сваіх трыбунах на працягу ўсёй сустрэчы «Нёман» добра гуляў, адпрацоўваў у абароне і меў мноства момантаў наперадзе. Але вось рэалізаваць гродзенцы здолелі толькі адзін з іх, дзякуючы кыргызскаму легіянеру Алыкулаву. У другім тайме пасля выхаду на поле гульцу спатрэбілася ўсяго 5 хвілін, каб забіць гол. На 73-й хвіліне з другой спробы ён адправіў мяч у далёкі кут варот «Віцебска».

«Нёман» — «Віцебск» — 1:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

— Добры якасны матч мы правялі. Шмат было выказана крытыкі ў наш адрас пасля двух гульняў з Салігорскам і «Іслаччу». Часам абгрунтаванай, часам не вельмі. У нас у камандзе ўсё добра. Сабакам шалудзівым, якія паднялі свае твары, я б хацеў перадаць прывітанне, у нас у камандзе ўсё добра. Не трэба нашы гульні разбіраць у дзіцячай спартыўнай школе. Дырэктару трэба займацца сваёй працай (спартыўную школу ўзначальвае Сяргей Саладоўнікаў - заўв. Pressball.by). Не трэба каманду «Нёман» разбіраць. Каму трэба, можаце падысці і я разбяру гульню. Вядома, хлопцы малайцы. Мы гулялі з вельмі добрым супернікам. «Віцебск» правёў тры гульні і недабраў сваіх ачкоў, правёўшы добрыя матчы. Мы адчувалі напружанне, хлопцы адчувалі адказнасць і мы згулялі сёння добры матч.

Пасля перамогі над «Віцебскам» гродзенская каманда ў турнірнай табліцы паднялася на 6-е месца і мае ў сваім актыве шэсць ачкоў.

"Нёман" абыграў "Віцебск", дзякуючы галу кыргызскага легіянера

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]